Са святлом праз стагоддзі

Не магчыма ўявіць нашае жыццё без святла. Менавіта дзякуючы яму мы атрымліваем большую частку інфармацыі пра наваколле. Але што такое святло? Адказ на гэтае пытанне хваляваў навукоўцаў ва ўсе часы, і кожны раз даследчыкi мелi сваё меркаванне наконт яго.

7 снежня ў 20.00 на «Трыбуне вучонага»  мы прасочым, як развіваліся погляды на прыроду святла і якія праблемы на гэтым шляху трэба было вырашыць спецыялістам. Мы даведаемся, як эксперыменты па вымярэнню хуткасці святла паставілі кропку ў спрэчцы паміж паслядоўнікамі карпускулярнай тэорыі Ньютана і хвалевай тэорыі Гюйгенса. А таксама закранем больш складаныя пытанні пра квантавыя ўласцівасці святла. З дапамогай Рыгора Русецкага, навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра па матэрыялазнаўству НАН Беларусі, мы паспрабуем разабрацца, што такое квантавая нелакальнасць i дазнаемся, пра што спрачаліся Эйнштэйн і Бор і чым гэтая спрэчка скончылася.

А пасля лекцыi нас чакае неверагодна прывабнае зорнае святло, якое нам спасылаюць начныя свяцiлы.

Кошт уваходнага квітка:
дарослы — 3,60 руб.,
дзіцячы — 2,90 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).