Подробная информация о событии

Это событие заканчивается в 07 Март 2020


Далёка ад Сонца

Жанр: Сферычны фільм, Анімацыйны фільм
Краіна: Iспанiя
Працягласць: 26 хв. + 15 хв. зорнае неба
Рэкамендаваны ўзрост: ад 6 гадоў

У цэнтры гэтай фантастычнай гісторыі маленькая дзяўчынка Сялеста, якая хоча даследаваць Сусвет. Пакуль яна змагаецца са сном у сваім пакоі і чытае кнігу па астраноміі, яе нечакана наведвае сам Месяц. Разам яны падарожнічаюць па Сусвеце і даведваюцца, што такое экзапланеты і як іх можна знайсці. Яны назіраюць планеты-ізгоі, акіянічныя светы і суперземлі. Месяц распавядае пра паляўнічых на экзапланеты, якія назіраюць за небам у пошуках такіх планет, як Зямля.

"Далёка ад Сонца" -  адзін з лепшых анімацыйных фільмаў конкурснай праграмы I Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў, які заняў другое месца ў рэйтынгу галасавання гледачоў.

Яскравы і пазнавальны мультфільм будзе цікавы дзецям ад шасці гадоў і іх бацькам. Фiльм паказваецца толькі на беларускай мове. Дубляж зроблены мінскім Планетарыем з удзелам вядомых беларускіх акцёраў - Іны Ганчар і Ігара Сідорчыка.

Толькі ў Планетарыі вы зможаце ўбачыць незвычайнае сферычнае кіно. Пасля яго завяршэння вас чакае экскурсія па чароўным зорным небе.

Кошт квіткоў:
для дзяцей (ад 4 да 18 гадоў) - 4,00 руб.,
для дарослых - 4,80 руб.