Категории: Из жизни Планетария Новые программы
Мінскі Планетарый распачынае 2019 год з паказаў
сферычных фільмаў на беларускай мове
Упершыню на беларускай мове загаварылі мышаняты Піп і Скрып, героі ўпадабанага многімі наведвальнікамі Планетарыя мультфільма “Мышаняты і Месяц”.
Прэм’ерныя паказы адбудуцца 5 і 6 студзеня ў 16:00!
Гэта першы ў свеце беларускі фільм, зроблены спецыяльна для трансляцыі на купале. Яго прэм’ера ў мінскім Планетарыі адбылася восенню 2017-га года. На сённяшні дзень фільм перакладзены на англійскую, нямецкую, французскую, польскую, кітайскую, японскую мовы і паказаны на шматлікіх міжнародных фестывалях паўнакупальных фільмаў. Толькі ў Мінску яго паглядзелі тысячы маленькіх і дарослых гледачоў.
“Мышаняты і Месяц” – гэта гісторыя пра тое, як аднойчы два мышаняты Піп і Скрып задаліся пытаннем: хто з’ядае зіхатлівы Месяцовы Сыр на небе? Кажаны не ведалі адказу, і Сава таксама не ведала. Але разумныя робаты-астраномы дапамаглі мышанятам даведацца, што такое на самай справе Месяц, распавялі пра Месяцовыя моры без вады і без Месяцовых рыб. Мышаняты шмат пра што даведаліся і ўбачылі з дапамогай тэлескопа мноства кратараў. Іх так уразіў Месяц, што яны і самі захацелі там калі-небудзь пабываць!
Запрашаем усіх на першыя паказы!
Кошт квіткоў:
для дзяцей (ад 4 да 18 гадоў) – 3,80 руб.,
для дарослых – 4,50 руб.