Категории: Из жизни Планетария Новые программы
У афішы мінскага Планетарыя з’явіўся чарговы
фільм на беларускай мове
«Майя. Назіральнікі Сусвету» стаў другім беларускамоўным фільмам у афішы мінскага Планетарыя. Яго надзвычайны калейдаскоп яскравых колераў і этнічных гукаў зацікавіць гледачоў культурай і ўяўленнямі пра Сусвет цывілізацыі майя.
Першыя паказы фільма на беларускай мове адбудуцца ў суботу і нядзелю:
9 сакавіка ў 19:00; 10 сакавіка ў 18:00.
Пераклад і дубляж зроблены мінскім Планетарыем.
Карціна прапануе незабыўнае падарожжа па 6 храмах народаў майя: Сан-Хервасіа, Чычэн-Іца, Ушмаль, Эцна, Паленке і Банампак. Менавіта сярод гэтых унікальных помнікаў старажытнасці можна зразумець астранамічныя ўяўленні індзейцаў пра ход часу, даведацца аб вылічэнні цыклаў іх складанага календара і сувязі зямнога жыцця майя з рухам нябесных свяціл – Сонца, Месяца і Венеры.
Нагадаем, што ў самым пачатку гэтага года на беларускай мове загаварылі мышаняты Піп і Скрып, героі беларускага мультфільма «Мышаняты і Месяц».
Кошт квіткоў:
для дзяцей (ад 4 да 18 гадоў) – 3,80 руб.,
для дарослых – 4,50 руб.