Категории: Акции Из жизни Планетария
Міжнародны дзень астраноміі ў мінскім Планетарыі
11 мая мінскі Планетарый запрашае на астранамічнае свята.
Яшчэ ў пачатку 19-га стагоддзя аматары адной са старэйшых навуковых дысцыплін пад патранатам астранамічных клубаў і гурткоў ладзілі масавыя паказы зорнага неба. Сам жа “Міжнародны дзень астраноміі” з’явіўся ў 1973 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі. Адзначаецца ён двойчы на год – восенню і вясной. Сёлета вясновае свята прыпала на 11-е мая.
У 2019 годзе мінскі Планетарый распачаў новы для сябе напрамак дзейнасці – пераклад астранамічных фільмаў на беларускую мову. Гэтыя стужкі ўвойдуць у святочную праграму Міжнароднага дня астраноміі.
18.00 – фільм “Мышаняты і Месяц” (на бел. мове)
18.40 – фільм “Майя. Назіральнікі Сусвету”(на бел.мове)
19.20 – фільм “Сонечны выбух” (на руск.мове)
20.00 – лекцыя «Беларускія міфы пра зорнае неба» (на бел. мове):
Кандыдат гістарычных навук, даследчык міфалогіі і сярэднявечнай астраноміі Зміцер Скварчэўскi распавядзе пра вядомыя беларускія салярныя, лунарныя і астральныя міфы і пра асноўныя тутэйшыя міфалагічныя вобразы, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў начным небе.
21.30 – канцэрт да Міжнароднага дня астраноміі:
Музычнымі праваднікамі ў свет Космасу стануць Людміла Урбан (хэндпан), Юля Жолтая (равдрам), Анастасія Апановіч (скрыпка), Жэня Нету (перкусія).
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Для таго, каб наведаць лекцыю, патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
З 18.30 да 22.00 магчыма будзе адкрыта Абсерваторыя. Пры спрыяльных умовах надвор’я мы здзейснім вячэрнія назіранні ў тэлескоп.
Для самых зацікаўленых наведвальнікаў мы падрыхтавалі падарункі!