«Далёка ад Сонца»

новы паўнакупальны фільм у Планетарыі

У мінскім Планетарыі 20-га лютага ў 18:00 адбудзецца прэм’ерны паказ паўнакупальнага фільма «Далёка ад Сонца». Гэта падарунак іспанскіх сяброў, студыі Render Area, да Дня роднай мовы. Фільм застанецца ў афішы Планетарыя на працягу двух гадоў і будзе дэманстравацца толькі на беларускай мове. Дубляж зроблены мінскім Планетарыем з удзелам вядомых беларускіх акцёраў – Іны Ганчар і Ігара Сідорчыка.

Яскравы і пазнавальны мультфільм будзе цікавы дзецям ад шасці гадоў і іх бацькам.
У цэнтры гэтай фантастычнай гісторыі маленькая дзяўчынка Сялеста, якая хоча даследаваць Сусвет. Пакуль яна змагаецца са сном у сваім пакоі і чытае кнігу па астраноміі, яе нечакана наведвае сам Месяц. Разам яны падарожнічаюць па Сусвеце і даведваюцца, што такое экзапланеты і як іх можна знайсці. Яны назіраюць планеты-ізгоі, акіянічныя светы і суперземлі. Месяц распавядае пра паляўнічых на экзапланеты, якія назіраюць за небам у пошуках такіх планет, як Зямля.

Наступныя паказы:
21.02 (пятніца) — 17:00
22.02 (субота) — 13:00
23.02 (нядзеля) — 13:00

Кошт квіткоў:
дзіцячы (ад 4 да 18 гадоў) — 4,00 руб.,
дарослы — 4,80 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).