Категории: Из жизни Планетария
Прадапошнія паказы мультфільма «Далёка ад Сонца»
19 лютага мінскі Планетарый завершыць паказы маляўнічай іспанскай анімацыйнай стужкі «Далёка ад Сонца». Калі вы яшчэ не паглядзелі гэтую фантастычную гісторыю, то шчыра запрашаем на бліжэйшы паказ. Ён адбудзецца 22.01.22 у 14:00.
У цэнтры касмічнага аповеда – маленькая дзяўчынка Сялеста, якую нечакана наведвае сам Месяц. Разам яны падарожнічаюць па Сусвеце і даведваюцца, што такое экзапланеты і як іх можна знайсці. Яны назіраюць планеты-ізгоі, акіянічныя светы і суперземлі. Месяц распавядае пра паляўнічых на экзапланеты, якія назіраюць за небам у пошуках такіх планет, як Зямля.
Яскравы і пазнавальны мультфільм будзе цікавы дзецям ад шасці гадоў і іх бацькам. Фiльм паказваецца толькі на беларускай мове. Дубляж зроблены мінскім Планетарыем з удзелам вядомых беларускіх акцёраў – Іны Ганчар і Ігара Сідорчыка.
Кошт квітка — 5,00 руб.