Категории: Из жизни Планетария Новые программы
Прэм’ера анiмацыйнага фiльма «Мары зорак»
З 4 лютага 2022 года мінскі Планетарый пачынае паказ новага беларускага паўнакупальнага фільма «Мары зорак». Гэта дыпломны праект Івана Гапіенкі, створаны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пры тэхнічнай падтрымцы мінскага Планетарыя.
Анімацыйная стужка прысвечана гісторыi касманаўтыкі, змене пакаленняў людзей і тэхналогій, а таксама непахіснаму рамантычнаму імкненню чалавека ў космас. Пастаянныя наведвальнікі мінскага Планетарыя ўжо мелі магчымасць паглядзець гэты займальны гістарычны кінааповед у рамках анімацыйнага конкурсу Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў.
З наступнага тыдня мультфільм «Мары зорак» уключаны ў пастаянны рэпертуар мінскага Планетарыя і будзе дэманстравацца на беларускай, рускай i англiйскай мовах. Маляўнічая і пазнавальная анiмацыя прапануецца для прагляду дзецям ад дзесяці гадоў і іх бацькам.
Запрашаем усіх зацікаўленных на прэм’ерны беларускамоўны паказ 4 лютага (пятніца) у 17:00!
Кошт квітка — 5,00 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).