Адзначаем Дзень роднай мовы

Мінскі Планетарый далучаецца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і прапануе наведаць беларускамоўныя сеансы.

У суботу, 19 лютага, запрашаем паглядзець на беларускай мове анімацыйныя фільмы:
13:00 Мышаняты і Месяц.
15:00 Далёка ад Сонца.
Звяртаем вашу ўвагу, што дэманстрацыя фантастычнай гісторыі маленькай дзяўчынкі Сялесты, якая хоча даследаваць Сусвет, будзе апошняй у мінскім Планетарыі.
18:00 Мары зорак.

У нядзелю, 20 лютага, у афішы два фільмы на беларускай мове:
14:00 Мышаняты і Месяц.
17:00 Майя. Назіральнікі Сусвету.

Пасля праглядаў паўнакупальных фільмаў вас чакае экскурсія па зорным небе на беларускай мове.

Кошт квітка – 5 руб.

Чакаем вас у мінскім Планетарыі па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).