Подробная информация о событии


Майя. Назіральнікі Сусвету

Жанр: Сферычны фільм, Археаастраномія
Краіна: Мексіка
Працягласць: 20 хв. + 15 хв. зорнае неба
Рэкамендаваны ўзрост: ад 12 гадоў

Паўнакупальны фільм «Майя. Назіральнікі Сусвету» — гэта надзвычайны калейдаскоп яскравых колераў і этнічных гукаў, які зацікавіць гледачоў культурай і ўяўленнямі пра Сусвет цывілізацыі майя.

Карціна дапамагае адправіцца ў незабыўнае падарожжа па 6 храмах народаў майя: Сан-Хервасіа, Чычэн-Іца, Ушмаль, Эцна, Паленке і Банампак. Менавіта сярод гэтых унікальных помнікаў старажытнасці можна зразумець астранамічныя ўяўленні індзейцаў пра ход часу, даведацца аб вылічэнні цыклаў іх складанага календара і сувязі зямнога жыцця майя з рухам нябесных свяціл — Сонца, Месяца і Венеры.

У фільме сплятаюцца ў адзінае старажытная міфалогія і навука, якая ўзнікла са злучэння астраноміі і археалогіі — археаастраномія.

Фільм створаны студыяй Frutos Digitales пры падтрымцы Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі і Нацыянальнага савета навукі і тэхналогіі Мексікі.

Пераклад і дубляж зроблены мінскім Планетарыем.

Фільм даступны на беларускай, рускай, англійскай, іспанскай, партугальскай, нямецкай, французскай, кітайскай і японскай мовах па папярэдніх заяўках.

Толькі ў Планетарыі вы зможаце ўбачыць незвычайнае сферычнае кіно. Пасля яго завяршэння вас чакае экскурсія па чароўным зорным небе.

Кошт квіткоў:
для дзяцей (ад 4 да 18 гадоў) — 4,00 руб.,
для дарослых — 4,80 руб.