Подробная информация о событии


Мышаняты і Месяц

Жанр: Сферычны фільм, Анімацыйны фільм
Краіна: Беларусь
Працягласць: 15 хв. + 15 хв. зорнае неба
Рэкамендаваны ўзрост: ад 4 гадоў

Гэта гісторыя пра тое, як аднойчы два мышаняты Піп і Скрып задаліся пытаннем: хто з'ядае зіхатлівы Месяцовы Сыр на небе? Кажаны не ведалі адказу, і Сава таксама не ведала. Але разумныя робаты-астраномы дапамаглі мышанятам даведацца, што такое на самай справе Месяц, распавялі пра Месяцовыя моры без вады і без Месяцовых рыб. Мышаняты шмат пра што даведаліся і ўбачылі з дапамогай тэлескопа мноства кратараў. Іх так уразіў Месяц, што яны і самі захацелі там калі-небудзь пабываць!

Гэта мультфільм-казка для цікаўных дзяцей, які дапаможа адказаць на самыя распаўсюджаныя пытанні, лёгка і займальна распавядзе пра навуковыя факты.

Толькі ў Планетарыі вы зможаце ўбачыць незвычайнае сферычнае кіно. Пасля яго завяршэння вас чакае экскурсія па чароўным зорным небе.

Кошт квіткоў:
для дзяцей (ад 4 да 18 гадоў) - 4,00 руб.,
для дарослых - 4,80 руб.