Подробная информация о событии
Это событие заканчивается в 21 Март 2020
- Категории: 12+, Сферический фильм
Рознакаляровы Сусвет
Жанр: Сферычны фільм, Астраномія
Краіна: Расія
Працягласць: 30 хв. + 15 хв. зорнае неба
Рэкамендаваны ўзрост: ад 12 гадоў
Фільм створаны студыяй Маскоўскага планетарыя і распавядае пра ўсехвалевую астраномію. Менавіта яна адкрыла людзям Сусвет як гіганцкую, вечна зменлівую карціну, размаляваную нябачанымі колерамi і адценнямі. І ў гэтым велічным выглядзе захаваная ўся гісторыя светабудовы.
Стваральнікі фільма хацелі паказаць, што чалавечае вока здольнае распазнаваць толькі адну грань Сусвету. Аднак дзякуючы гэтаму фільму можна здзейсніць прарыў у невядомае і даведацца, як выглядае неба ў розных дыяпазонах электрамагнітнага спектру - у інфрачырвоным, ультрафіялетавым, рэнтгенаўскім і гама-выпраменьванні.
Гледачы ўбачаць тое, што раней было ўтоена прыродай ад нашых вачэй, але аказалася незвычайна прыгожым. На купале-экране паўстане маляўнічы свет, запоўнены нябачным выпраменьваннем. Можна будзе апынуцца ўнутры туманнасцяў, адкрыць новыя зоркі і ўнікальныя аб'екты, палюбавацца неверагодным зачараваннем газапылавых аблокаў і сустрэцца з самымі энергетычна магутнымі аб'ектамі ў космасе. Фільм пераверне ўяўленні пра Сусвет, якi раскрыецца перад вамі недаступнымі раней гранямі ва ўсёй сваёй прыгажосці і прывабнасці.
Запрашаем вас далучыцца да назіраннях нябачнага і пераканацца ў дзіўным харастве рознакаляровага Сусвету!
Фільм атрымаў Спецыяльны прыз II Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў.
Пераклад на беларускую мову i агучанне выкананы кампанiяй “Кінаконг” i мінскім Планетарыем з удзелам вядомого беларускага акцёра - Паўла Харланчука.
Фільм даступны на беларускай i рускай мовах па папярэдніх заяўках.
Толькі ў Планетарыі вы зможаце ўбачыць незвычайнае сферычнае кіно. Пасля яго завяршэння вас чакае экскурсія па чароўным зорным небе.
Кошт квітка — 5,00 руб.