Категории: Трибуна учёного
Неверагодныя спектры:
як вясёлка зрабіла рэвалюцыю ў астраноміі
Калі Ісаак Ньютан пры дапамозе прызмы расклаў прамень белага святла на розныя колеры, наўрад ці ён падазраваў, што гэтая самая прызма зробіць у астраноміі рэвалюцыю, не меншую, чым вынаходніцтва тэлескопа.
На сваёй чарговай лекцыі беларускi астраном i добры сябар «Трыбуны вучонага» Вiктар Малышчыц паведамiць пра вiды спектраў і спосабы iх назірання. Мы высветлiм, якiм чынам астраномы па iх даведваюцца пра тэмпературу, памеры і масу зорак. Дазнаемся, як, вывучаючы спектры, адкрываюць іншыя планеты і нават пазнаюць склад іх атмасфер. І яшчэ шмат іншай цікавай інфармацыі нас чакае ў зорнай зале мiнскага Планетарыя 27 красавiка ў 20.00.
У якасці бонуса Вiктар распавядзе пра неверагодную прыгажосць зорнага неба, якое нiколi не перастае здiўляць сваix назiральнiкаў.
Кошт уваходнага квітка:
дарослы — 3,60 руб.,
дзіцячы — 2,80 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).