Лекцыя «Панарама космасу ў

выяўленчым мастацтве ХХ стагоддзя»

3 красавiка ў 20.00 запрашаем вас на чарговую лекцыю праекта «Трыбуна вучонага», якая будзе прысвечана агляду асноўных напрамкаў у касмічным выяўленчым мастацтве ХХ стагоддзя. Пра эвылюцыю ўспрымання космасу ў сувязі з навукова-тэхнічным прагрэсам нам падрабязна раскажа мастак-жывапісец, кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Валер’еўна Горава. Мы разгледзiм тэму космасу ў творчасці мастакоў-сімвалістаў, а таксама паслядоўнікаў рускага касмізму на прыкладах іх яскравых і самабытных твораў. На лекцыі размова пойдзе пра жанр касмічнага рэалізму і навукова-фантастычную тэматыку выяўленчага мастацтва, а таксама пра творчасць беларускіх мастакоў-касмістаў.

Таксама падчас гэтай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя каталога твораў Галіны Горавай «Касмічнае падарожжа». Упрыгожыць наш вечар выява чароўнага зорнага неба, якой стагоддзямі натхняліся таленавітыя мастакі.

Для афішы выкарыстана карціна Галіны Горавай «Зорны вандроўнiк. Памяцi Язэпа Драздовiча».

Кошт уваходнага квітка:
дарослы — 3.60 руб.,
дзіцячы — 2.90 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).