Лекцыя «Сонца становіцца актыўным!»

Новы цыкл сонечнай актыўнасці набірае сваю сілу, але што мы ведаем пра гэтую з’яву? Адкуль на Сонцы плямы, ўспышкі ды пратуберанцы? Як гэта можа нашкодзіць нам?

4 снежня ў 20.00 у папулярнай форме беларускi астраном i добры сябар «Трыбуны вучонага» Вiктар Малышчыц раскажа пра сонечную актыўнасць і пра так і не вырашаныя загадкі геліяфізікі.

Акрамя Сонца ў гэты вечар вы таксама зможаце пабачыць і палюбавацца хараством іншых яркіх начных зорак падчас заключнай экскурсіі па небе Планетарыя.

Кошт квітка — 3.50 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).