Категории: Трибуна учёного
Лекцыя «Фэйкі касмічных маштабаў»
29 сакавiка ў 18.00 вядомы беларускi астраном, астрафатограф i добры сябар «Трыбуны вучонага» Вiктар Малышчыц у навукова-папулярнай форме раскажа пра самыя распаўсюджаныя выдумкі аб космасе.
Тэма космаса і зорак заўсёды цікавіла не толькі прафесійных астраномаў, таму навінавыя стужкі пастаянна стракацяць незвычайнымі фактамі аб нашым Сусвеце. Вы, напэўна, ужо не раз паспелі расчаравацца, не ўбачыўшы анансаваны парад планет, або здзівіцца, што абяцаны «асятровы блакітны крывавы супер-Месяц» аказаўся самым звычайным і белым? Ці можа са страхам чакаеце чарговага рэтраграднага Меркурыя? Мы раскажам вам пра ўсе папулярныя «зорныя» памылкі, якія вы сустракаеце штодня, і падзелімся цікавымі (не фэйкавымі!) фактамі аб зорным небе.
Лекцыя разлічана на аўдыторыю 12+.
Працягласць — 60 хвілін.
Кошт — 4,50 руб. Квіткі можна набыць у дзень мерапрыемства ў касе Планетарыя.
Адрас: Мінскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2, к.6 (парк імя Горкага).