Категории: Трибуна учёного
Лекцыя «Рознакаляровы Сусвет»
Калі мы глядзім у тэлескоп, то практычна ўсе аб’екты выглядаюць чорна-белымі. Дык ці мае наш Сусвет колеры?
25 кастрычнiка ў 18.00 на «Трыбуне вучонага» ад астранома i астрафатографа Віктара Малышчыца мы пачуем, якімі спосабамі атрымліваюць фатаграфіі космасу сучасныя тэлескопы і што будзе, калі ў гіганцкі тэлескоп паглядзець вокам. З лекцыі мы даведаемся, якія хітрасці і прыёмы астраномаў увасобіліся ў камерах нашых тэлефонаў і як зрабіць уласныя фота космаса, не маючы спецыяльнай тэхнікі. Пачуем пра зялёнае неба, ружовыя касмічныя туманнасці і пра тое, якога колеру будзе Марс для будучых каланізатараў.
Лекцыя разлічана на аўдыторыю 12+.
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт – 15,00 руб. Квіткі можна набыць у дзень мерапрыемства ў касе Планетарыя.
Адрас: Мінскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2, к.6 (парк імя Горкага).
