Категории: Из жизни Планетария Новые программы
21 лютага ў Планетарыі можна будзе паглядзець фільмы
на беларускай мове і паслухаць вершы
Да Міжнароднага дня родных моў мінскі Планетарый падрыхтаваў адметную афішу, у якую ўвайшлі фільмы на беларускай мове. Маленькім наведвальнікам мы пакажам мультфiльмы “Мышаняты і Месяц”, “Далёка ад Сонца”, а дарослым – “Рознакаляровы Сусвет” і “Майя. Назіральнікі Сусвету”.
Расклад паказаў на 21 лютага:
17.00 – “Далёка ад Сонца”,
18.00 – “Мышаняты і Месяц”,
19.00 – “Рознакаляровы Сусвет”,
20.00 – “Майя. Назіральнікі Сусвету”.
Паглядзець гэтыя фільмы запрошаны і беларускія паэты, якія на пачатку кожнага сеанса пад праекцыю касмічных глыбінь на купале Планетарыя пачытаюць свае творы. Прагучаць вершы Віктара Жыбуля, Антона Рудака і казка для маленькіх Наталлі Бучынскай.
Перакладам паўнакупальных фільмаў на беларускую мову Планетарый займаецца цягам апошніх двух гадоў. Фільмы “Мышаняты і Месяц” і “Майя. Назіральнікі Сусвету” з’явіліся ў афішы летась. Спецыяльна да Міжнароднага дня родных моў сумесна з праектам “Кінаконг” зроблены дубляж “Рознакаляровы Сусвет”, аднаго з самых яскравых і папулярных фільмаў у мінскім Планетарыі. Фільм “Далёка ад Сонца” – гэта прэм’ера. 21-га лютага адбудзецца толькі другі яго паказ. Фільм застанецца ў афішы на два гады і будзе дэманстравацца толькі на беларускай мове.
Кошт квіткоў:
дзіцячы (ад 4 да 18 гадоў) — 4,00 руб.,
дарослы — 4,80 руб.
З афiшай на астатнiя днi можна пазнаёмiцца па спасылцы.
Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).